Архів позначки: Міхаіл Тухачевский

Варшаўская бітва вызначыла лёс ня толькі палякаў, але й беларусаў

160818_Warsaw-1920_1
Карціна “Цуд на Вісьле”, прысьвечаная перамозе ў Варшаўскай бітве. Мастак Ежы Косак, 1930 г.

«Перамога Польшчы над бальшавікамі ў 1920-м ня толькі прывяла да Рыскага міру, але й паспрыяла станаўленьню беларускай нацыі», – гісторык.

Варшаўская бітва 1920 году лічыцца адной з лёсавызначальных датаў польскай і агульнаэўрапейскай гісторыі. 15 жніўня – дзень, калі войскі пад камандаваньнем Юзафа Пілсудскага перамаглі армію Міхаіла Тухачэўскага – адзначаецца як сьвята Войска Польскага. Польшча адстаяла сваю незалежнасьць, а Эўропа была ўратаваная ад камуністычнай дыктатуры. Варшаўская бітва кардынальным чынам паўплывала й на лёс Беларусі. Перамога Польшчы над Чырвонай арміяй ня толькі прывяла да трагічнага Рыскага міру, але й паспрыяла станаўленьню беларускай нацыі. Пра значэньне Варшаўскай бітвы для гісторыі Беларусі расказваюць беларускія дасьледчыкі.
Читати далі Варшаўская бітва вызначыла лёс ня толькі палякаў, але й беларусаў